Home

Advertisement

Customize
Ведзьмедзянятка
07 July 2009 @ 04:34 am
Нядаўна мяне спынялі ДАІшнікі (усё з-за транзітных нумароў!), дык вось першае, што сказаў інспектар пасля таго, як папрасіў дакуманты, гэта: "Зачем вы пристёгиваетесь? Вам же неудобно!"
 
 
Ведзьмедзянятка
24 June 2009 @ 02:00 pm
Ходавыя якасці: едзе, але змазаць не пашкодзіць. Вакол колаў іржа.
Знешні выгляд: фіговы - моцна выгарэў, Янка пакусаў ручку.
Адарваныя мяккія часткі (замянілі на паралон, заматалі скотчам - will do)
Зламаная фанерка ў паддоне для прадуктаў - трэба замяніць.
Палопаліся некаторыя гумкі - трэба замяніць.
Пакусаная ручка заматана скотчам - нязручна, рэжа руку, трэба пераматаць нечым іншым (чым??? можа нечым раварысцкім?)

Ёсць:
два камплекты колаў,
дажджавік (страшны нейкі),
чахол на ногі.

Адсутнічаюць:
маскітная сетка,
падкладка для немаўлят.

Вынік: можна карыстацца.

Зараз памыю ўсё, што з тканіны - чыстым яно мабыць будзе выглядаць лепей :))

Upd: ужо ёсць маскітная сетка!!!
Матрасік абы што. Мабыць трэба прыладзіць нешта іншае.
У памытым выглядзе абіўва выглядае крыху лепей :)
 
 
Ведзьмедзянятка
23 June 2009 @ 08:39 pm
Вось гэта навальніца!!!!!
 
 
Ведзьмедзянятка
22 June 2009 @ 06:54 pm
Я яшчэ не нарадзіла, а мне ўжо хочацца шукаць працу.
Я нават вакансіі пачытала.
Праблема - не ведаю кім быць :)

Кім бы вы сталі, калі б абіралі сёння і ці супадае гэта з тым, хто вы цяпер?
І кім бы вы параілі стаць чалавеку з матэматычнай адукацыяй, мастацкімі здольнасцямі, праграмерскімі скіламі і магістарскай па матывацыі персанала?
 
 
Ведзьмедзянятка
22 June 2009 @ 10:09 am
Вельмі часта ў крамах і на рынках гандляры пытаюцца, ці не працую я выкладчыцай бел мовы. Калі кажу, што не працую, цікавяцца, кім працую.
Калісьці даўно я адказвала: "Я матэматык". Гэта здымала далейшыя пытанні, яны рабілі круглыя вочы і далей мяне не даставалі (бо падобныя пытанні мяне насамрэч дастаюць).
Потым я пачала адказваць: "Я праграмістка". Гэта таксама здымала пытанні.
Учора я чамусьці сказала: "Я кансультантка" (гэта аналіцегаў у нас так перакладаюць для працоўнай кніжкі). Не спрацавала. Цётко ўзрадавана запытала далей: "Па беларускай мове?"
 
 
Ведзьмедзянятка
17 June 2009 @ 11:15 am
Забаранілі ўвозіць малако ў Расію (вайна, "все дзела"). Па ідэі у нас малака мусіць зрабіцца больш.
Дык КУДЫ ПАДЗЕЛАСЯ ДЗІЦЯЧАЕ МАЛАКО ДЭПІ???? Чаму яго нідзе не набыць?
Раней яно было паўсюль, стаяла ў бігзе ў паліэтылене нераспакаванае нават (можна было адразу з паліэтыленам і браць). Цяпер дзіцячага малака альбо зусім няма ў краме, альбо ёсць толькі магілёўскае (я яго не бяру).

Сябры, якое дарослае малако на вашую думку найлепшае, каб купляць калі няма дзіцячага (цікавіць экалагічнасць - на якіх заводах лепшы кантроль за антыбіётыкамі)?
 
 
Ведзьмедзянятка
09 June 2009 @ 11:58 pm
Разумны ІЕ вісне (двойчы зляцеў!) пры спробе схадзіць па лінку пра нейкія няўдалыя роды (тое, што цяпер у топе і ўсе абмяркоўваюць). І правільна, не трэба гэта чытаць.
Я не старамодная, проста ў адрозненні ад тармазіллы і хрома з ІЕ ў мяне ментальная сувязь :))
 
 
Ведзьмедзянятка
05 June 2009 @ 08:18 pm
http://news.tut.by/society/139093.html

На дзіця _ў_жылой_зоне_ наехала машына, прычым дзіця атрымала пашкоджанні. І само ж дзіця за гэта аштрафавалі.
Якія тут ахоўнікі ў Кароне, калі такое робіцца...
 
 
Ведзьмедзянятка
04 June 2009 @ 02:56 pm
RIP  
Бёрка трэснула!!!!
Яна служыла мне верай і праўдай 6 год, і вось сёння трэснула :((
Трэба купляць новую...
 
 
Ведзьмедзянятка
04 June 2009 @ 11:12 am
У сувязі з шумнай гісторыяй у кароне, вырашыла пачытаць правілы рознічнага гандлю.
Там шмат цікавага, напрыклад

Як высветлілался, кнігу скаргаў не толькі мусяць даваць па першым патрабаванні, але і "При этом запрещается требовать от покупателя предъявления документов, удостоверяющих личность, или объяснения причин, вызвавших необходимость внесения в книгу замечания и (или) предложения."
Гэта парушаецца заўжды. На пытанне пра кнігу заўжды адказ "а што вы пісаць будзеце?"

Не зусім зразумелы гэты пункт
"14. Покупатель, допустивший порчу имущества продавца, обязан возместить нанесенный ущерб."
Заўжды была ўпэўненая, што калі я немаўмысна нешта пашкодзіла ў краме - то я не павінна плаціць. Цікава, а калі дзіця выпадкова нешта зачэпіць - плаціць трэба? Раней 100% не трэба было.

Знайшла пункт, па якім мае бацькі не плацілі за надта дарагія пакецікі з сырам у Паўночным
"Товары передаются покупателю в упакованном виде без взимания за упаковку дополнительной платы. Исключение составляют продовольственные товары, предварительно расфасованные продавцом в одноразовые упаковочные материалы (полиэтиленовые пакеты, коробки, стаканы и другие), использование которых допускается техническими нормативными правовыми актами, без герметичной упаковки. По требованию покупателя продавец обязан передать такой товар в бесплатной упаковке."

Таксама карысна
"34. Продавец обязан принимать от покупателей ветхие купюры, которые не допускаются к дальнейшему обращению."

Дачытала да 4 главы. Далей не асіліла :)

Апдэйт пра выпадкова разбіты тавар (напісана ніфіга нечытэльна, знайшла на анлайнеры):
Read more... )
 
 
Ведзьмедзянятка
03 June 2009 @ 09:27 pm
http://dzietki.org/forum/album_showpage.php?pic_id=2623
Прыкольнае геаметрычнае дрэва. Янка заўжды гэтак малюе. Мабыць вінаваты Зеленстрой, які паабразаў таполі :)
 
 
Ведзьмедзянятка
02 June 2009 @ 09:36 pm
Вельмі пазітыўны малюнак http://dzietki.org/forum/album_showpage.php?pic_id=2593
 
 
Ведзьмедзянятка
02 June 2009 @ 09:11 pm
Ёсць куча інфы, якую трэба запісаць на кампакт (тэксты розных катэгорыяў, малюнкі, музыка)
Трэба каб на кампакце быў прыгожы autorun.
Я адзінае, што прыдумала - зрабіць ХТМЛ старонку са зместам і "зараніць" яе.
Якія яшчэ ёсць спосабы? Як увогуле гэта робіцца?

П.с. як звычайна - вельмі прасілі, очань нада і г.д.
 
 
Ведзьмедзянятка
31 May 2009 @ 11:55 pm
Сабж настолькі хутка разганяецца і так добра едзе, у параўнанні з дызелем, што гэта правакуе парушаць правілы.
Я першы раз задумалася: "а можа гэта не праўда, што толькі дэбілы куплюць сабе БМВ, можа яны проста слабахарактарныя ў большасці, і моцнае машынко іх моцна правакуе?"
 
 
 
 
 
Ведзьмедзянятка
21 May 2009 @ 12:58 pm
Другая флэшка http://dzietki.org/article/cms_view_article.php?aid=663
НОЧ, НОЖ, САД, ДАХ, НОС, СОН, СЫР, РЫС, РАК, МАК

Цікава, хто-небудзь з фэндаў вучыць дзіця чытаць па-беларуску?
 
 
Ведзьмедзянятка
http://afn.by/news/i/118881

"В то же время глава Ассоциации интернет-бизнеса Алексей Беляев выразил мнение, согласно которому большинство плагиаторов, размещая на своих сайтах чужую информацию, даже не думают о том, что нарушают чьи-то интересы - они просто считают, что правила и законы в интернете таковы. "

Вельмі слушная заўвага. Людзей з маленства навучылі, што браць чужую рэч нельга, а вось інтэлектуальную ўласнасць у нас бяруць з чыстым сумленнем.
 
 
 
 
 

Advertisement

Customize